17:40 Беларусь чакае арабскіх інвестыцыяў

Беларусь зацікаўленая ў інвестыцыях арабскай кампаніі «СБ-Тэлеком». Пра гэта заявіў 27 лютага Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынём праўлення гэтай кампаніі Ідам Самаві. Кіраўнік Беларусі спадзяецца, што арабы ўкладуць свае грошы ў гасцінічны бізнэс, вытворчасць цэменту, тэлекамунікацыі. Паводле яго словаў, аб’ём укладанняў кампаніі ў Беларусь на сённяшні дзень складае сотні мільёнаў долараў.

Ід Самаві паведаміў, што кампанія гатовая ўдзельнічаць у будаўніцтве высокакласнага гатэл
я ў беларускай сталіцы, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі