17:41 Беларускія ліквідатары накіравалі зварот да ўкраінскага прэзідэнта
Некалькі беларускіх ліквідатараў Чарнобыльскай аварыі даслалі зварот на імя прэзідэнта Украіны. Аляксандр Валчанін, Васіль Сільверст і Іван Нікітчанка распавялі Віктару Юшчанку пра сённяшняе становішча ліквідатараў, фактычна пазбаўленых льготаў. Паводле іх словаў, «нармальнай практыкай стала непрызнанне сувязі паміж захворваннямі і фактам знаходжання ў зоне радыёактыўнага забруджвання». Таксама ліквідатары згадалі пра распаўсюджаную ў Беларусі практыку вяртання ў гаспадарчы абарот земляў, забруджаных радыёнуклідамі.
Беларусы звяртаюцца да ўкраінскага прэзідэнта з просьбай закрануць чарнобыльскае пытанне падчас перамоваў з прэзідэнтам Беларусі, паведамляе сайт pbnf.org.
Нагадаем, сустрэча прэзідэнтаў у Кіеве запланаваная на сакавік.