17:43 Наваполацкія школьнікі вырабляюць грошы на прынтэры
У Наваполацку 17 красавіка затрымалі школьніка, які разлічіўся ў таксоўцы фальшывай 20-тысячнай купюрай. Падрабязнасці ў рэапртажы нашай віцебскай карэспандэнткі Ядвігі Сташэўскай. “Нягледзячы на тое, што адбылося гэта ў тры гадзіны ночы, пільны кіроўца заўважыў, што грошы несапраўдныя. Высветлілася, што хлопец набыў фальшыўку ў сяброўкі, вучаніцы 11 класа. Дзяўчына ў вольны час забаўлялася тым, што рабіла грошы пры дапамозе камп’ютэра, сканера і прынтэра. Аргтэхніку міліцыянты у школьніцы канфіскавалі. Пад крымінальную адказнасць падпадаюць абое - і дзяўчына, якая “малявала” фальшыўкі, і хлопец, які намагаўся ашукаць кіроўцу.
За апошні месяц на Віцебшчыне гэта не першы выпадак, калі падлеткі з дапамогай камп’ютэрнай тэхнікі вырабляюць фальшывыя грошы. Так, на мінулым тыдні у Бешанковічах затрымалі маладзёнаў, якія разлічыліся ў краме падробкай наміналам у 100 тысяч рублёў.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск”.