17:45 Чарговы бел-чырвона-белы сцяг у Віцебску
У цэнтры Віцебска на ліхтарным слупе з’явіўся бел-чырвона-белы сцяг.
Паводле некаторых звестак, яго запусцілі на паветраных шарах, але ён
зачапіўся за дрот. Пасля гэтага міліцыянты расстралялі шарыкі з пісталетаў. Здымалі сцяг супрацоўнікі МНС. На віцебскай плошчы Свабоды затрыманыя Аляксей Гаўруцікаў, Юрась Сцяпанаў і Уладзіслаў Токараў, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».