17:47 Праляскоўскага запісалі да футбалістаў

Паседжаньне выканкаму Беларускай фэдэрацыі футболу зацьвердзіла новага старшыню камітэта па працы са СМІ яшчэ 13 красавіка. Ім стаў памочнік Аляксандра Лукашэнкі, начальнік галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта Алег Праляскоўскі.

Паведамляючы пра гэта, газета «Наша Ніва» ўдакладняе, што з цяперашняга часу спадар Праляскоўскі будзе сумяшчаць гэтыя пасады.

Нагадаю, што Беларускую фэдэрацыю футболу ўзначальвае Генадзь Нявыглас, кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі