17:54 Аўтаінспектары сфатаграфуюць парушальнікаў з мабільнікамі
Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі будуць фатаграфаваць кіроўцаў з мабільнікамі. Іначай яны не змогуць аштрафаваць парушальнікаў, якія размаўляюць за рулём.
Па словах начальніка ўпраўлення ДАІ Мінскага аблвыканкаму Сяргея Шутава, аўтаінспектарам давядзецца даказваць, што кіроўца-парушальнік карыстаўся мабільнікам за рулём.
Нагадаем, што з 1 сакавіка за карыстанне мабільным тэлефонам падчас руху пагражае штраф ад 3 да 62 тысячаў рублёў.
Але без доказаў словы ДАІшнікаў прымацца да ўвагі не будуць. Таму ім давядзецца выкарыстоўваць комплексы “Арэна”, якія фіксуюць нумарны знак аўтамабіля і дзеянні кіроўцы. Альбо - прасіць дапамогі ў сведкаў-панятых ці дружыннікаў.