17:57 Жыхар Літвы вывез з Беларусі 600 тон дызельнага паліва

Больш за 12 тысяч долараў зарабіў вывазам дызельнага паліва з Беларусі жыхар Літвы. Паводле звестак Дзяржаўнага мытнага камітэту, летась ён пабываў у нашай краіне каля 600 разоў і кожны раз вывозіў на сваім аўтамабілі не менш за 100 літраў аўтамабільнага паліва, якія набываў на гродзенскіх АЗС, паведамляе «Інтэрфакс».

Нагадаем, з 1 сакавіка ў Беларусі ўведзена дэклараванне паліва ў баках транспартных сродкаў. Аднак па-ранейшаму вываз за мяжу і перапродаж паліва квітнее, адзначаюць у Дзяржаўным мытным камітэце нашай краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі