18-гадовы кіроўца на БМВ урэзаўся ў дрэва
У выніку здарэння хлопец атрымаў пашкоджанні.
Дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам аўтамабіля БМВ адбылося на Партызанскім праспекце ў Мінску ўвечары 3 студзеня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС.
Паведамленне пра аварыю паміж плошчай Ванеева і вуліцай Васняцова паступіла ў 18.22. ВМБ-730 урэзаўся ў дрэва. Машына належыць грамадзяніну 1980 году нараджэння. За рулём транспартнага сродку знаходзіўся навучэнец Мінскага дзяржаўнага аўтамеханічнага каледжа 1996 году нараджэння.
Выратавальнікі дасталі кіроўцу з аўтамабіля пры дапамозе гідраўлічнага інструменту. У хлопца чэрапна-мазгавая траўма і яшчэ некалькі пашкоджанняў. Яго шпіталізавалі.
Апроч таго, у машыне знаходзілася двое пасажыраў, але з імі ўсё ў парадку.
Фота: МНС