18-гадовы кіроўца-пачатковец збіў траіх старшакласнікаў
Здарэнне адбылося ў Гродне. Хлопец атрымаў правы кіроўцы ўсяго два месяцы таму.
Некалькі груп вучняў выпускнога класа ішлі па вуліцы Рабочай у кірунку набярэжнай Нёмана, а насустрач ім імчаўся “Нісан” пад кіраваннем недасведчанага шафёра. Як распавялі БЕЛТА ў ДАІ, кіроўца праехаў закругленне, але памыліўся з выбарам хуткасці на гравійным пакрыцці і ўрэзаўся ў металічную агароджу, збіўшы пры гэтым адзінаццацікласнікаў.
Хлопец і дзве дзяўчыны атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, іх даставілі ў лякарню.