18 снежня на канцэрце “Елочных игрушек” людзі сталі ракетамі.

Прэзентацыя новага альбома "Сегодня ты становишься ракетой" адбылася 18 снежня ў клубе “Рэактар”. У ёй ўдзельнічалі піцерскі гурт “Пёс и группа”, а таксама мінскі фрык-бэнд “Кассиопея”.


Пасля канцэрту Еўрарадыё пракралася за кулісы, каб падзякаваць “Елочным игрушкам” за выступ і задаць музыкам некалькі пытанняў. З намі паразмаўляў удзельнік гурта Аляксандр Зайцаў.


Еўрарадыё: Як вам сённяшні канцэрт?


Аляксандр Зайцаў: Цудоўна, мора народу, мы рады.


Еўрарадыё: Пра што ваша музыка?


Аляксандр Зайцаў: Прывабнасць электроннай музыкі ў тым, што яна пра тыя эмоцыі, пра якія вельмі цяжка сказаць словамі. Для нас жа музыка “Елочных игрушек” – гэта мы і ёсць.


Еўрарадыё: Што б зрабілі , калі б на ваш канцэрт прыйшоў адзін чалавек?


Аляксандр Зайцаў: Мы ўжо не раз гралі канцэрты для аднаго-двух людзей. Настрой. Безумоўна, не такі як пры поўнай зале.


Еўрарадыё: Ваша музыка і музыка “Кассиопеи” добра спалучаюцца?


Аляксандр Зайцаў: Я лічу, што ідэальна. Праўда, нам вельмі падабаецца гэты гурт.


Еўрарадыё: Што вы пажадаеце слухачам Еўрарадыё ў паслявыбарны перыяд?


Аляксандр Зайцаў: Хоць выбар – гэта і вельмі важна, мы жадаем вашым слухачам цудоўна адзначыць Каляды і Новы год, бо гэтыя святы неўміручыя, а выбары – гэта часова.

Фота: Аляксандр Быкаў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі