18:07 Беларуская хакейная каманда не будзе прымаць удзел у чэмпіянаце Расіі

Беларуская хакейная каманда не будзе прымаць удзел у чэмпіянаце Расіі. Такое рашэнне было прынята 23 красавіка па выніках нарады ў прэзідэнта краіны. Падчас абмеркавання былі выказаныя розныя пункты гледжання адносна магчымага ўдзелу Беларусі ў расійскім чэмпіянаце.

Падводзячы вынікі, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў бліжэйшым часе неабходна засяродзіць высілкі і сродкі на рашэнні праблем беларускага хакея, павышэнні майстэрства гульцоў і кваліфікацыі трэнераў, навучанні маладых аматараў хакея ў спартовых лагерах за мяжой.

Кіраўнік дзяржавы заклікаў трэнераў не заплюшчваць вочы на існуючыя праблемы і сканцэнтравацца на больш якаснай падрыхтоўцы маладых хакеістаў.


Паведамляе БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі