18:08 Уступаюць у дзеянне новыя патрабаванні да інтэрнэт-гандлю
Сёння ў Беларусі ўступаюць у дзеянне новыя патрабаванні да інтэрнэт-гандлю. Зараз усе віртуальныя гандлёвыя кропкі, якія працуюць на нашым рынку, павінны месціцца на адраснай прасторы беларускай часткі Інтэрнэта. Адпаведную пастанову прыняў Савет Міністраў нашай краіны. Пацверджаннем рэгістрацыі сайта ў зоне by з’яўляецца дакумент, які выдаецца Дзяржаўным цэнтрам бяспекі інфармацыі пры прэзідэнце, адзначае сайт sb.by.