18:14 У Мінску працягнуць ставіць камеры відэаназірання

Сёння ў Мінску на самых ажыўленых магістралях і ў месцах масавага адпачынку гараджанаў устаноўлена 56 камер відэаназірання, а на выездах з горада, на вуліцах з інтэнсіўным аўтамабільным рухам ставяцца камеры відэа- і фотафіксацыі.

Як паведамілі ў галоўным упраўленні ўнутраных спраў горада, летась з дапамогай гэтага абсталявання былі раскрыты тры вулічныя рабункі. А асабліва камеры відэаназірання дапамагаюць пры высвятленні акалічнасцяў дарожна-транспартных здарэнняў, паведамляе Першы канал.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі