18:18 У ляхавіцкай гімназіі стварылі ўнікальную камп’ютэрную сетку

У ляхавіцкай гімназіі мясцовыя інтузіасты стварылі ўнікальную камп’ютэрную сетку. Цяпер значна спрасціўся абмен інфармацыяй паміж дырэктарам і настаўнікамі.

Створана і поўная электронная база ўсіх неабходных палажэнняў, пастаноў і іншых нарматыўных актаў.

Ідэя стварыць у гімназіі ўласную камп’ютэрную сетку належыць у тым ліку і дырэктару навучальнай ўстановы, выкладчыку інфарматыкі Анатолю Ілікевічу.

Здзейсніць задуманае дапамаглі фундатары з Аўстрыі, якія падаравалі новыя камп’ютэры. У планах гімназічных інтузіастаў — стварэнне індывідуальных сайтаў кожнага класа.

А традыцыйныя класныя журналы могуць знікнуць зусім. Ужо сёння ў гімназіі карыстаюцца іх электроннымі версіямі.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Ляхавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі