18:20 Беларусы абавязаныя стаць еўрапейскімі фіналістамі
Трапіць у
фінальную частку чэмпіяната Еўропы-2008 — такую задачу беларускай футбольнай
зборнай паставіў міністр спорту і турызму Аляксандр Грыгараў.
Па яго словах,
гэта задача павінна быць абавязкова выкананая. Такая задача пастаўлена і
моладзевай зборнай. Міністр таксама раскрытыкаваў працу мясцовых футбольных
трэнераў, але ў той жа час заклікаў рабіць стаўку на сваіх, пазбаўляючыся ад
замежных настаўнікаў.
Акрамя таго, паводле меркавання міністра, футбольныя
ўлады абавязаныя прымаць эфектыўныя захады, каб перашкаджаць заўчаснаму адтоку
таленавітых гульцоў у замежныя клубы. Нагадаем, на справаздачна-выбарнай
канферэнцыі Беларускай федэрацыі футболу Генадзь Нявыглас быў пераабраны
старшынёй асацыяцыі.