18:22 Каля сотні народных майстроў выйшлі на вуліцы Гродна
У Гродне аднаўляюцца традыцыі веснавых кірмашоў. Каля сотні народных майстроў з усёй краіны выйшлі ўчора на вуліцы горада, каб адзначыць свята Казюкі. Кірмаш праходзіць у дзень святога Казіміра, які лічыцца заступнікам усіх народных умельцаў. У першую нядзелю вясны традыцыйна на продаж выносіцца ўсё, што было зроблена на працягу зімы.
Найбольшым попытам карысталіся кераміка, вышыванкі, вырабы з лазы і саломы, а таксама пернікі з выявай святога Казіміра, паведамляе сайт ont.by.
Найбольшым попытам карысталіся кераміка, вышыванкі, вырабы з лазы і саломы, а таксама пернікі з выявай святога Казіміра, паведамляе сайт ont.by.