1825 новых выпадкаў: свежая статыстыка па COVID-19

Лекар інтэнсіўнай тэрапіі напярэдадні Калядаў у адной з бальніц Рыма /Reuters
Лекар інтэнсіўнай тэрапіі напярэдадні Калядаў у адной з бальніц Рыма /Reuters

За апошнія суткі ў Беларусі выяўлена 1 825 чалавек з COVID-19. Паправілася 1 498 пацыентаў, памерла 9 хворых з пацверджаным каранавірусам, зроблена 11 496 тэстаў.

Калі верыць Мінздароўя, усяго з пачатку пандэміі ў краіне зафіксавана 186 747 інфікаваных. З іх выздаравела 166 036 чалавек, памерла —1 385. У лабараторыях краіны праведзена 3 924 079 тэстаў.

Па данных амерыканскага універсітэта Джонса Хопкінса, на дадзены момант у свеце зарэгістравана 80 421 430 пацверджаных выпадкаў COVID-19. Інфекцыя стала прычынай смерці 1 759 067 чалавек. Найбольш эпідэміялагічна небяспечнымі краінамі па-ранейшаму з'яўляюцца ЗША, Індыя, Бразілія, Расія і Францыя. Беларусь у спісе — 50-я.

27-га снежня ў Еўрасаюзе стартавала вакцынацыя насельніцтва ад COVID-19. Першымі атрымліваюць прышчэпку пажылыя людзі, медыцынскія і сацыяльныя работнікі. Беларусаў плануюць пачаць прышчапляць ужо ў студзені.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі