18:26 Кошты на мінскія кватэры абагналі еўрапейскія

За паўтара месяца, якія прайшлі з пачатку года, сярэдні кошт квадратнага метра ў сталіцы падняўся на 165 долараў. Яшчэ напярэдадні Новага года аднапакаёвая кватэра памерам 35 квадратных метраў каштавала 42,5 тысячы долараў.

Сёння за яе прадаўцы просяць ужо больш за 48 тысяч. Прычым гэта датычыцца самых сціплых кватэр альбо на ўскраінах, альбо ў вельмі непрывабных дамах.

Большасць аднапакаёвых кватэр выстаўляюцца па кошце ад 1600 да 1800 долараў за квадратны метр. Разам у сярэднім атрымліваецца 55 тысяч за “аднапакаёўку”, што перавышае нават еўрапейскія кошты.

Напрыклад, у Берліне двухпакаёвая кватэра плошчай 55 квадратных метраў у 15 хвілінах язды ад цэнтра каштуе 50 тысяч еўра.

Паведамляе “Комсомольская правда в Беларуси”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі