18:29 Хлопец рабаваў ювелірную краму з запальнічкай у руках

Навучэнец каледжа рабаваў ювелірную краму з запальнічкай у руках. Здарэнне адбылося ў горадзе Рагачоў Гомельскай вобласці. Хлопец, пагражаючы загадчыцы крамы прадметам, падобным на пiсталет, завалодаў грашовай выручкай i 50 залатымi ювелiрнымi вырабамi. Аднак жанчына паспела націснуць так званую «трывожную кнопку».

У выніку рабаўнік быў затрыманы на месцы здарэння міліцыянтамі. У яго канфiскавалі пiсталет-запальнiчку, паведамляе газета «Звязда».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі