18:30 У Віцебску распачаўся парад культур

Цэнтр эстэтычнага выхавання “Маладзік” у Віцебску распачаў праект-марафон пад назвай “Дзеці адной планеты”. Гэта - своеасаблівы парад нацыянальных культур. Рускія, палякі, украінцы, цыганы, палякі ды латышы, якія жывуць на Віцебшчыне, будуць знаёміць гледачоў са сваёй гісторыяй, традыцыямі і сучасным жыццём.

Кожнаму нацыянальнаму аб’яднанню адводзіцца на гэта адзін тыдзень. Першым сваю выставу і культурную праграму зладзіла грамадскае аб’яднанне “Даўгава” – саюз латышоў Віцебскай вобласці.

Завершыцца марафон напрыканцы траўня вялікім многанацыянальным гала-канцэртам.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі