18:32 У Віцебску не друкуюць незалежную газету
Віцебская абласная друкарня адмовілася друкаваць чарговы нумар незалежнай газеты «Віцебскі кур’ер», які павінен быў выйсці ў свет заўтра, 23 сакавіка. Зрабілі гэта без папярэджання, калі нумар быў ужо гатовы да адпраўкі ў друкарню, спаслаўшыся на тое, што рэдакцыя мае запазычанасць. Прадстаўнікі рэдакцыі паабяцалі яе кампенсаваць на працягу двух тыдняў, але гэта не паўплывала на сітуацыю.
Дарэчы, дырэктар друкарні наогул адмовіўся ад супрацоўніцтва з недзяржаўнай газетай, ён паведаміў, што дамову на бягучы год не падпісаў і не збіраецца гэтага рабіць.
Нагадаем, летась з «Віцебскім кур’ерам» адмовіўся працаваць «Белсаюздрук», а да 1 красавіка газета павінна выехаць з памяшкання, якое арэндуе. Гэта будзе трэці за апошнія два гады пераезд.
Рэдакцыя намагаецца тэрмінова знайсці выйсце з сітуацыі. Адзін з супрацоўнікаў газеты паведаміў «Еўрарадыё», што ў скрайнім выпадку наклад будзе раздрукаваны на капіравальнай тэхніцы.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск