18:34 Новая крымінальная справа супраць моладзі
Супраць пяці моладзевых актывістаў пракуратурай высунутыя абвінавачанні ў дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі - «Маладога фронту».
Спачатку абвінавачанні былі прад’яўленыя Змітру Хведаруку, Барысу Гарэцкаму і Алегу Корбану. Да іх далучыліся Аляксей Янушэўскі і непаўналетняя Наста Палажанка. Нагадаем, што крымінальную справу распачаў КДБ.
Маладых людзей абвінавачваюць у парушэнні арт. 193 ч.1 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Па гэтым артыкуле ўжо быў асуджаны лідэр арганізацыі «Малады фронт» Зміцер Дашкевіч.
Нагадвае сайт «Хартыі-97»