18:35 Гродзенца пакаралі за спробу даць хабар

Кіроўца з Гродна атрымаў 4 гады зняволення за спробу даць хабар ДАІшніку. Мужчына на сваім «Пежо» не прапусціў пешахода, за што і быў затрыманы. Каб не залічваць факт парушэння правілаў, гродзенец прапанаваў супрацоўніку ДАІ 100 долараў. Апошні выклікаў аператыўна-следчую групу, якая і склала пратакол па факце дачы хабару.

Парушаў правілы дарожнага руху гродзенец у Мінску. Таму і справу разглядаў суд Фрунзенскага раёна сталіцы. Як аказалася, раней гора-кіроўца ужо быў пазбаўлены вадзіцельскіх правоў на 5 год за язду ў нецвярозым стане. Гэта толькі ўскладніла становішча падсуднага.


Зміцер Цвікевіч, Еўрапейскае радыё для Беларусі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі