18:39 Апазіцыя збіраецца адзначыць Дзень Волі на Кастрычніцкай плошчы
Нягледзячы на забарону ўладаў, арганізатары акцыі Дзень Волі маюць намер сабраць людзей на Кастрычніцкай плошчы Мінска. Аргкамітэт выказвае надзею на тое, што "ўлады не будуць ствараць перашкод людзям, якія прыйдуць на плошчу, прымяняць у дачыненні да іх гвалт, а таксама не будуць перашкаджаць людзям арганізавана перайсці на дазволенае месца збору — Акадэмію навук".
Нагадаем, што ў адказе гарвыканкаму арганізатарам акцыі прапанавана сабрацца каля будынка прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук і накіравацца па тратуарах да плошчы Бангалор.
На прэс-канферэнцыі ў офісе Партыі БНФ 21 сакавіка адзін з арганізатараў акцыі, прысвечанай Дню Волі, Аляксандр Мілінкевіч яшчэ раз падкрэсліў: мітынг будзе насіць выключна мірны, святочны характар.
Ён заклікаў усіх прыходзіць у гэты дзень да 12 гадзін на Кастрычніцкую плошчу.