18:40 Ізраіль можа ачысціць Чарнобыль ад радыенуклідаў

Дзякуючы ізраільскаму вынаходніцтву зона адчужэння вакол Чарнобыльскай АЭС можа быць адчышчаная ад небяспечных радыеактыўных элементаў, паведамляе інфармагенцтва "Курсор".

15 сакавіка на поўначы Ізраіля пачне працаваць эксперыментальная ўстаноўка па перапрацоўцы радыенуклідаў. Аўтары новай тэхналогіі — навукоўцы з ізраільскай кампаніі ЕЕR і хайфскага універсітэта “Тэхніён” — працавалі разам з расійскімі адмыслоўцамі.


Праўда, супраць запуску ўстаноўкі выступілі актывісты "зялёных": "Гаворка ідзе пра тэхналогію, якая выпрабоўвалася толькі ў лабараторных умовах у Расіі.


Мы асцерагаемся, што шкодныя рэчывы будуць уздзейнічаць на мясцовых жыхароў", — сказала прадстаўніца прыродаахоўнай арганізацыі ізраільскага горада Карміэль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі