18:46 Беларусь абмяжоўвае смяротную кару
Спікер верхняй
палаты Нацыянальнага сходу Генадзь Навіцкі сустрэўся ў Рыме з дакладчыкам
Парламенцкай асамблеі ПАСЕ, італьянскім дэпутатам Андрэа Рыгані.
Сярод
пытанняў, абмеркаваных чыноўнікамі, галоўным было імкненне беларускага
парламента ізноў атрымаць статус адмыслова запрошанага ў ПАСЕ і, адпаведна,
магчымасць з часам увесці Беларусь ў Раду Еўропы.
Для дасягнення гэтай мэты
беларускі ўрад плануе ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне, адзначыў Генадзь
Навіцкі. Старшыня
Савета Рэспублікі растлумачыў італьянскаму дэпутату, што ў Беларусі смяротнае
пакаранне можа быць скасаванае толькі шляхам рэферэндуму.
Разам з тым,
колькасць смяротных прысудаў у Беларусі апошнім часам паслядоўна паніжалася: у
1998 годзе іх было 47, у 1999-м — ужо толькі 13, у 2003-м — 4, у апошнія два гады — па два.