18:46 Валожынскія інспектары ДАІ канфіскавалі 90 літраў сурагату
90 літраў падазронай спіртаўтрымальнай ваткасці знайшлі днямі супрацоўнікі валожынскай дзяржаўтаінспекцыі ў багажніку аўтамабіля “Аўдзі”. Іншамарка была спынена інспектарамі для праверкі дакументаў у вёсцы Доры Валожынскага раёна.
Даішнікі, нягледзячы на сцвярджэнні кіроўцы, што гэта звычайны самагон, даслалі знойдзеную вадкасць на экспертызу. Па сведчанні інспектараў вадкасць, якая была разлітая па некалькіх 20-літровых паліэтыленавых каністрах, мела спецыфічны пах алкаголю, але ён не быў падобны ні да паху самагону, ні да разведзенага спірту.
Па звестках, звярнуцца да экспертызы іх вымусіла небяспека паўтора леташняй трагедыі ў Ашмянах, калі ад атручэння алкагольным сурагатам у шпіталі апынулася каля 180 чалавек, адзін з якіх памёр.
Звычайна знойдзены самаробны алкаголь міліцыянты адразу знішчаюць пры сведках. Гэтыя ж 90 літраў будуць знаходзіцца “пад арыштам” пакуль не стане вядома, што яны з сябе ўяўляюць.
Зміцер Панямонаў, Еўрарадыё, Маладзечна