18:49 У Гродне кадэбісты дапыталі дзяўчат

У Гродне супрацоўнікі КДБ дапыталі трох моладзевых сябровак актывістак. Падрабязнасці ў рэпартажы нашага карэспандэнта Змітра Цвікевіча.

“У Гродне адбыліся допыты моладзевых актывістак Хрысціны Марчук, Вольгі Смалянчук і Яўгеніі Шасцерыковай. Прадстаўнікоў КДБ цікавіла бягучая дзейнасць незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт", а таксама інфармацыя пра Хведарука, Корбана і Насту Палажанку.


“Размаўлялі” прадстаўнікі КДБ з дзяўчатамі проста ў кабінетах устаноў, дзе актывісткі навучаюцца. Камітэтчыкі патлумачылі, што звестки пра дзяўчат былі, нібыта, знойдзеныя пад час ператрусаў у Насты Палажанкі, на якую днямі была распачатая крымінальная справа.


Таму размову ў дэканаце можна лічыць сапраўдным допытам. Адпаведна, павінен быць падпісаны пратакол аб допыце. Маладафронтаўкі адмовіліся падпісваць любыя паперы, на што пачулі ў адказ: “Такія прыгожыя, а так хочаце патрапіць за краты”.


У выніку камітэтчыкі мусілі сысці ні з чым. Праўда, паабяцаўшы, што гэтая сустрэча — не апошняя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі