18:57 Мінскія ўлады не забараняюць прадаваць піва на вуліцы
Сталічныя ўлады не маюць намеру ўводзіць забарону на продаж піва ў летніх кавярнях. Як паведаміў генеральны дырэктар ААТ "Піўзавод "Аліварыя" Мікалай Дудко, па гэтым пытанні, паводле яго інфармацыі, "прынята станоўчае рашэнне".
Нагадаем, 2 красавіка на аператыўнай нарадзе старшыня Мінгарвыканкама Міхаіл Паўлаў прапанаваў забараніць продаж піва ў цэнтры горада ў палатках, вулічных кавярнях і на вынасных латках.
Нагадаем, 2 красавіка на аператыўнай нарадзе старшыня Мінгарвыканкама Міхаіл Паўлаў прапанаваў забараніць продаж піва ў цэнтры горада ў палатках, вулічных кавярнях і на вынасных латках.