19 пацярпелых ў аўтааварыі вайскоўцаў дагэтуль у шпіталі

ДТЗ здарылася 26 сакавіка каля дзесяці раніцы на 40-м кіламетры трасы Магілёў - Чавусы. Калона аўтамабіляў з вайскоўцамі часткі 67/13 рухалася па трасе, калі яе паспрабаваў абагнаць ВАЗ -2101. Кіроўца легкавіка не разлічыў хуткасць і трапіў пад колы КамАЗу, які з 38 салдатамі з'ехаў у кювет і перакуліўся. У выніку кіроўца “Жыгулёў” разам з сынам 1973 года нараджэння, а таксама 33 вайскоўцы былі змешчаныя ў бальніцу, інфармуе сайт naviny.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі