19 сакавіка ў Мінску прайшло шэсце салідарнасці з палітвязнямі (фота)

Увечары прыкладна а 17.00 удзельнікі шэсця сабраліся каля касцёлу Святога Язэпа, вяртання якога вернікі дамагаюцца ўжо шэсць год. Тут людзі маліліся за палітвязняў.

Затым удзельнікі шэсця рушылі да Чырвонага касцёла па вуліцах Інтэрнацыянальнай, Валадарскага і праспекце Незалежнасці. Два малебны зладзілі насупраць турмы на Валадарскага і на прыступках будынку былой харальнай сінагогі, у якім цяпер месціцца Рускі тэатр імя Горкага.

Затым яны рушылі да Чырвонага касцёла і паставілі свечкі ля скульптуры архангела Міхаіла. Потым удзельнікі акцыі засталіся ў касцёле на імшу.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі