19 снежня ў Мінску адбудзецца прэзентацыя поўнай дыскаграфіі Данчыка

У сераду, 19 снежня, адбудзецца прэзентацыя поўнай дыскаграфіі славутага беларускага спевака Данчыка. Усе студыйныя альбомы (“Беларусачка”, “Мы адной табе належым”, “Равеснікі”, “Я ад вас далёка”, “Мы яшчэ сустрэнемся”) былі выдадзеныя Беларускай музычнай альтэрнатывай. Як распавёў кіраўнік “БМА group” Віталь Супрановіч, імпрэза пройдзе ў сядзібе Партыі БНФ (Машэрава, 8), пачатак а 18-й гадзіне. Уваход вольны.

“У межах прэзентацыі адбудзецца сустрэча з выдаўцамі, з фан-клубам Данчыка. Таксама будзе паказаны фільм “Данчык”, зняты на кінастудыі “Беларусьфільм” і рарытэтныя відэазапісы спевака”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі