19:01 У царкве “Новае жыццё” пачаўся малітоўны пост

У сувязі з зацягваннем разгляду іску да Мінгарвыканкама з 26 лютага ў пратэстанскай царкве "Новае жыццё" пачаўся тыднёвы малітоўны пост.
Па словах юрыста царквы Сяргея Луканіна, гаворка пра аднаўленне галадоўкі пакуль не ідзе. Сяргей Луканін: “Гэта не ёсць працяг акцыі... Пакуль па меншай меры. Мы заяўлялі, што галадоўка будзе працягнута ў тым выпадку, калі мы атрымаем адмоўны адказ ад уладаў.

Аднак мы чатыры месяцы пакуль не атрымліваем ніякага адказу: не станоўчага, не адмоўнага. У дадзеным выпадку пост і малітва - гэта своеасаблівы сродак, які ўмацуе дух царквы і ўздыміць малітоўнае жыццё вернікаў на новы ўзровень.

Гэта наш зварот па дапамогу да Бога. Аднак гэта, паўтаруся, - пакуль не ёсць аднаўленне або працяг акцыі пост-галадоўка”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі