19:04 З Беларусі дэпартавалі амерыканскіх валанцёраў

У пятніцу з Беларусі дэпартаваны сем амерыканскіх валанцёраў, якія праводзілі ў Магілёве бясплатныя семінары-практыкумы па англійскай гутарковай мове. 16 лютага перад ад'ездам з Магілёва кожны з амерыканцаў падаў скаргу на дзеянні ўладаў у суд.

Нагадаем, 5 лютага па хадайніцтве дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва спраў прэзідэнта ў Беларусь са штата Місуры (ЗША) прыбыла група выкладчыкаў-пенсіянераў для правядзення заняткаў па англійскай мове ў межах дабрачыннай праграмы-акцыі "Англійская мова для ўсіх".

Заняткі праводзіліся ў фармаце клуба аматараў англійскай мовы ў прадастаўленым бясплатна памяшканні магілёўскай царквы "Эмануіл" рэлігійнай абшчыны Саюза евангельскіх хрысціян-баптыстаў у Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі