19:06 Казулін павіншаваў беларусаў са светлым днём Пасхі
Палітвязень Аляксандр Казулін павіншаваў беларусаў са светлым днём Пасхі. Ён пажадаў вернікам і ўсім грамадзянам краіны моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, міру, кахання і мудрасці. «Я веру, што з Божай дапамогай мы здолеем адрадзіць беларускую самабытнасць, якая зойме годнае месца сярод народаў Еўропы і ўсяго свету», піша Казулін у сваім віншаванні, распаўсюджаным яго прэс-службай.
Ён таксама заклікаў беларусаў агульнымі высілкамі адраджаць і ўзбагачаць духоўную і матэрыяльную спадчыну, рабіць усё магчымае, каб у грамадстве панавала сіла праўды, грамадская адказнасць.
«Давайце будзем адказнымі, каб ніякія цёмныя і злыя сілы не здолелі раз’яднаць нас, пасеяць хаос у нашыя сэрцы і душы», заклікае Аляксандр Казулін.