19:07 Першы тэлеканал адмовіў Аляксандру Мілінкевічу ў прамым эфіры

Першы тэлеканал адмовіў Аляксандру Мілінкевічу ў прамым эфіры 25 красавіка. Адзін з лідэраў дэмакратычных сілаў меркаваў выступіць разам з экспертамі і ліквідатарамі на чарнобыльскую тэму. Яны збіраліся «даць незалежную ацэнку дзейнасці дзяржаўных органаў па пераадоленні наступстваў Чарнобыльскай аварыі».

Мілінкевіч таксама абяцаў «сказаць праўду пра мэтанакіраванае замоўчванне ўладамі» праблемаў ліквідатараў і людзей, якім «з-за палітыкі ўладаў даводзіцца ўжываць прадукты з забруджаных тэрыторый».

У адказе старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыкампаніі Аляксандр Зімоўскі выказаў сумненні ў кампетэнтнасці Мілінкевіча і яго экспертаў.

Зімоўскі спасылаецца на пазіцыю еўрапейскіх экспертаў і сцвярджае, што праблемы ў Беларусі наступстваў аварыі перабольшваюцца, паведамляе «Інтэрфакс».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі