19:21 Барадуліну вяртаецца здароўе
Рыгор Барадулін
ужо жартуе з дактарамі. Яго стан здароўя палепшыўся.
Нагадаем, з 22 лютага Народны
пісьменнік знаходзіцца ў лякарні Кіраўніцтва справамі прэзідэнта. Яго
шпіталізавалі з падазрэннем на пнеўманію.
У Рыгора Барадуліна ўжо паменшала
тэмпература, а рэнтгенаўскі здымак паказаў, што яго лёгкія пачысцелі. Паэт папрасіў
жонку прынесці яму акуляры, асадку і нататнік, паведамляе сайт nn.by.