19:33 Гродзенскі медуніверсітэт пазбаўляецца апазіцыянера

Вядомага грамадскага і палітычнага дзеяча прафесара Алеся Астроўскага звальняюць з Гродзенскага медычнага універсітэта.

 Нагодай для звальнення кіраўніцтва ўстановы палічыла ўдзел прафесара ў канферэнцыі “Пытанне Беларусі ў кантэксце пашырэння Еўропы”.


Падставы для звальнення Алесь Астроўскі лічыць абсурднымі. Перад пачаткам канферэнцыі прафесар напісаў заяву на імя рэктара на атрыманне адпачынку за ўласны кошт на 2 дні. У прыёмнай Астроўскаму паведамілі, што гэта звычаная фармальнасць паставіць пад заявай подпіс рэктара.


Але, як высветлілася, не ў выпадку Астроўскага. На другі дзень канферэнцыі прафесару патэлефанавалі з той жа прыёмнай і паведамілі, што хутка кіраўніцтвам універсітэта будзе вынесена пытанне аб звальненні вядомага палітычнага дзеяча і навукоўцы. На гэты момант Астроўскі кансультуецца з юрыстамі і рыхтуе заяву ў суд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі