19:35 Беларусь будзе пастаўляць у Венесуэлу харчаванне, малочнае абсталяванне
Беларусь будзе пастаўляць у Венесуэлу харчаванне, малочнае абсталяванне, а таксама сельскагаспадарчую тэхніку для вытворчасці кармоў і зерневых.
Дамоўленасць аб гэтым дасягнута падчас візіту ў Венесуэлу ўрадавай дэлегацыі на чале з сустаршынёй беларуска-венесуэльскай сумеснай камісіі высокага ўзроўня Віктарам Шэйманам. Перамовы адбыліся ў Каракасе з 19 па 25 сакавіка.
Як паведаміў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Паўлоўскі, які ўдзельнічаў у перамовах, падчас візіту былі падпісаныя два пратаколы аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствамі сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і Венесуэлы.
Наша краіна будзе пастаўляць сухое малако, малочныя і мясныя кансервы. Калі наша прадукцыя пройдзе якасную экспертызу, то аб’ёмы паставак будуць вельмі вялікімі.
Вынікі экспертызы выпрабавальнай партыі прадукцыі стануць вядомымі да 28 сакавіка, пасля чаго спецыялісты Міністэрства харчавання Венесуэлы прыедуць у Беларусь, каб вызначыць пэўных пастаўшчыкоў.