19:44 На Беларусь насоўваецца грып

Эпідэмія грыпу павольна набліжаецца да Беларусі.

У 18 кантрольных гарадах днямі медыкамі было зафіксавана аднаразовае перавышэнне эпідэмічнага парога захворвання грыпам і вострымі рэспіраторнымі вірусным інфекцыямі. Гэта адбылося ў Мінску, Віцебску, Наваполацку, Лідзе, Маладзечне, Магілёве і Бабруйску.


За мінулы тыдзень па медычную дапамогу звярнуліся 53 тысячы такіх хворых. Спецыялісты адзначаюць, што гэта ўзровень мінулага году, а эпідэмія грыпу з-за цёплага надвор’я можа пачацца толькі ў канцы лютага — пачатку сакавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі