+1944 новыя выпадкі: свежая статыстыка па COVID-19

Дзяўчынцы бяруць мазок на выяўленне COVID-19 у Х'юстане, ЗША / Reuters
Дзяўчынцы бяруць мазок на выяўленне COVID-19 у Х'юстане, ЗША / Reuters

За апошнія суткі ў Беларусі выяўлена 1 944 новых выпадкаў каранавірусу. Калі верыць Мінздароўя, ад COVID-19 памерла 8 чалавек, выпісаныя са шпіталяў 2 282 пацыенты, зроблена 30 079 тэстаў.

Усяго з пачатку пандэміі ў краіне зафіксавана 173 523 інфікаваных. Паправілася 151 635 пацыентаў, якія перахварэлі на COVID-19, памерла 1 324 чалавекі, усяго ў беларускіх лабараторыях праведзена 3 778 152 тэсты.

Па данных амерыканскага універсітэта Джонса Хопкінса, на дадзены момант у свеце налічваецца 76 368 369 афіцыйна пацверджаных выпадкаў каранавірусу, ад інфекцыі памерла 1 687 197 чалавек. У пяцёрку краін з самай небяспечнай эпідэміялагічнай сітуацыяй ўваходзяць ЗША, Індыя, Бразілія, Расія і Францыя. На 14-м месцы апынулася Польшча (1 202 700 зафіксаваных выпадкаў), на 16-м — Украіна (991 за 700 чалавек захварэлі). Беларусь у спісе —  51-я.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі