19:46 П’яны кіроўца заплаціў штраф амаль у 1 мільён рублёў

Новы Адміністрацыйны кодэкс дзейнічае ўсяго тыдзень, але колькасць аварый і выяўленых парушэнняў істотна паменшылася. Ганна Банадык, кіраўніца прэс-службы ўпраўлення ДАІ, звязвае гэта з падвышэннем штрафаў, якія спаганяюцца з людзей.

“Калі раней шмат каму было прасцей аддаць шэсць тысяч штрафу
, чым прышпіліцца, дык плаціць за такую вольнасць 31 тысячу ніхто не жадае. Як вынік — амаль усе прышпіленыя. 3 марта было 117 аварый. А год таму ў гэты дзень 212.

“Комсомольская правда в Беларуси” паведамляе, што самы высокі штраф за апошнія дні — 930 тысяч беларускіх рублёў — давядзецца выплаціць кіроўцы, якога заспелі за рулём нападпітку.

“П'яных на дарозе стала ў два разы менш. Баяцца — і правільна робяць, — працягвае Ганна Банадык. — Думаю, так пойдзе і далей, сёлета мы захаваем жыцці
мноства людзей”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі