19:50 Хакеры знішчылі старонкі на серверы "Трэцяга шляху"
У выніку хакерскай атакі 16 красавіка былі знішчаныя старонкі на
серверы грамадскай ініцыятывы "Трэці шлях". Пацярпелі старонкі www.3dway.org, www.belzhaba.com, www.multclub.org , а таксама сайты
партнёраў ініцыятывы: www.democraticbelarus.eu, www.belarusy.eu, www.politoboz.com.
Хакеры назвалі сябе AntiOppositionForce {AntiPartizan}. Уладальнікі сервера запэўніваюць, што сайты будуць узноўлены, але паступова, пасля аналізу сітуацыі з сістэмай бяспекі. Адмысловая заява змешачна ў кам'юніці LiveJournal - minsk_by.
У эфіры Еўрарадыё 17 красавіка - эксклюзіўны каментар сітуацыі ад аднаго з стваральнікаў "Трэцяга шляху", Паўла Марозава.