19:53 Прыпынена справа царквы «Новае жыццё»

Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі на няпэўны тэрмін прыпыніў справу пратэстанскай царквы «Новае жыццё».
Суддзя вырашыла звярнуцца з запытам у «кампетэнтны орган», аднак пакуль не вызначылася, у якую менавіта ўстанову.

Нагадаем, разгляд справы «Новага жыцця» працягваецца пяты месяц. Вышэйшы гаспадарчы суд мусіць даць ацэнку рашэнню Мінскага гарадскога выканкаму аб пазбаўленні царквы права карыстання зямлёй.

Юрыст «Новага жыцця» Сяргей Луканін мяркуе, што «суд зацягвае час, бо не мае магчымасці вынесці законнае рашэнне».


Інфармуе сайт «Хартыі-97»

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі