19:54 Адвакату Казуліна пагражаюць
Невядомы пагражаў
адвакату Казуліна Ігару Рынкевічу. Здарэнне адбылося каля мінскай станцыі метро
«Усход». Вось што распавёў Еўрапейскаму радыё сам Ігар Рынкевіч:
«Я з метро выходзіў, каб сесці ў аўтамабіль, на якім павінен быў накіравацца ў калонію «Віцьба», дзе знаходзіцца Аляксандр Казулін.
А на выхадзе з падземнага пераходу мяне дагнаў мужчына гадоў 30-ці, і ён мне кінуў такую рэпліку: «Адвакат, ты сёння не даедзеш туды». І ён накіраваўся ў метро.
Я спытаў у кантралёра, ці заходзіў туды такі чалавек, назваў прыкметы. Яна сказала, што заходзіў і не адзін, а са спадарожнікам. Пры гэтым яны паказалі нейкія пасведчанні адпаведных органаў».