20 чалавек трымаюць у падвальным памяшканні баранавіцкага суда

Два дзесяткі затрыманых сёння ў Баранавічах актывістаў трымаюць у падвальным памяшканні мясцовага суда. Пра гэта “Еўрарадыё” паведаміла праваабаронца Марыя Савушкіна. Сярод іх знаходзяцца двое непаўнагадовых.

Першым збіраліся судзіць Паўла Севярынца, аднак ён даў адвод суддзі. Быў абвешчаны перапынак, пасля якога стала вядома, што на Севярынца складзеныя тры новых пратаколы і яго павезлі на азнаямленне з матэрыяламі справы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі