20 чалавек загінулі за апошнія двое сутак у аварыях на дарогах Беларусі
20 чалавек загінулі за апошнія двое сутак у аварыях на дарогах Беларусі. У Валожынскім раёне сярод трох загінулых аказалася і дзіця 2007 года нараджэння. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ва Упраўленні рэспубліканскага ДАІ. Вось якое меркаванне выказаў дзяжурны ДАІ пра прычыны такіх шматлікіх ахвяраў на дарогах краіны:
“Бывае, што за суткі фіксуем толькі адно такое здарэнне. Аднойчы за змену ў нас ніводнага смяротнага зыходу не было…
Звычайна, найбольш небяспечныя - гэта пятніца, субота, нядзеля. Таму што ўсе кудысьці спяшаюцца, і няўважлівыя. Тыдзень не ездзяць, а пасля ў пятніцу выязжаюць. Няўпэўненыя ў абгоне і сустрэчных лабавых сутыкненняў шмат”.
А вось у Мінску дарожна-транспартных здарэнняў са смяротнымі зыходамі за апошнія два дні не адбылося.