“20 гадоў року” разам з “НАИВ” у мінскім клубе “Рэактар”

17-га кастрычніка ў межах тура “20 гадоў року” ў мінскім клубе “Рэактар” адбудзецца адзіны ў Беларусі канцэрт легендарнага гурта “НАИВ”! Канцэрт мае стацца святочным – у гэтым годзе легендзе расійскага року, гурту “НАИВ”, спаўняецца 20 гадоў! Да гэтай святочнай даты гурт падышоў з 10 выдадзенымі альбомамі, 12 кліпамі, тысячамі адыграных канцэртаў і велізарнай арміяй адданых фанатаў.
 
Перабольшыць уплыў гурта “НАИВ” на расійскую рок-сцэну немагчыма, бо дзесяткі зараз ўжо добра вядомых і маладых калектываў так ці інакш выпрабавалі ўплыў “НАИВа” на сваю музыку. Прызнанне гурта Еўропай выклікала за сабой 2 выдадзеных у Амерыцы альбома і грандыёзны тур па ўсёй Еўропе - усё гэта гаворыць аб якасці музыкі  і непаўторнасці гурта.
 
Адзін з арганізатараў канцэрту, Антон Сасноўскі, распавёў Еўрарадыё: “Гурт “НАИВ” несумненна заслугоўвае таго, каб сабралася поўная зала.  Поўная зала тых, хто любіць і ведае дадзены гурт ці нават тых, хто прыйдзе проста з цікаўнасці і паслухае гэтую музыку ўпершыню. “НАИВ” таго варты!!”
 
Дарэчы, тур, прымеркаваны да 20-годдзя гурта і атрымаўшы назву “20 гадоў року” пройдзе ў дзесятках гарадоў Расіі і замежжа. У гэтым годзе музыканты “НАИВ”  падрыхтавалі для сваіх фанатаў асаблівую праграму, якая складаецца як з усіх хітоў гурта, так і з новых песень. Таксама многія з ужо вядомых песень прагучаць у новых аранжыроўках. А яшчэ да свайго свята гурт падрыхтаваў спецыяльныя дэкарацыі і эфекты.

НАИВ абяцае свята сапраўднага рока, якога вы яшчэ не чулі!

Нагадаем, што канцэрт адбудзецца 17-га кастрычніка, а 19-ай гадзіне ў сталічным клубе “Рэактар”
 
Еўрарадыё раіць не прапусціць Дзень нараджэння легенды!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі