20 гадоў таму з мапы знік СССР
Сёння 20-я гадавіна падпісання гэтак званых Белавежскіх пагадненняў, якія азначалі развал Савецкага Саюзу.
Адбылося гэта 8 снежня 1991 ў рэзідэнцыі Віскулі ў Белавежскай пушчы. Тут кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны Станіслаў Шушкевіч, Барыс Ельцын і Леанід Краўчук афіцыйна дэнансавалі дагавор аб утварэнні СССР і ўтварылі Садружнасць Незалежных Дзяржаваў.