20-гадовы мінчанін-дармаед прадаваў запчасткі ад паламаных аўто
Аддзел барацьбы з эканамічнымі злачынствамі Заводскага РУУС Мінска выявіў незаконнага прадпрымальніка, які прадаваў запчасткі ад паламаных аўтамабіляў. 20-гадовы непрацуючы жыхар сталіцы ў сваім гаражы разбіраў машыны, якія не падлягалі аднаўленню, а затым даваў у інтэрнэт абвесткі аб продажы запчастак.
Падчас агляду гаража міліцыя знайшла ў яго 251 адзінку аўтазапчастак на агульную суму, большую за 153 мільёны рублёў.
Падатковая інспекцыя склала на маладога чалавека адміністратыўны пратакол за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, перадае прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
Фота: chopper-bike.ru